Дулькуг

Ду́ку, Дулькуг (шум. «свяшчэнны ўзгорак») — палац багоў у шумера-акадскай міфалогіі. Лакалізаваўся, меркавана, на ўсходняй ускраіне Вавілоніі і адпаведна на нябёсах, у «нябеснай Вавілоніі»; у новававілонскіх тэкстах — таксама месца ў галоўным храме Мардука Эсагіле ў Вавілоне, дзе бог «вызначаў лёс». У шумерскіх тэкстах ён называецца «пакоямі тварэння» і фігуруе ў апавяданні пра стварэнне людзей. У Дулькугу былі створаны бог скаціны Лахар  (ісп.) і яго сястра, багіня збожжа Ашнан  (ісп.). З Дулькуга Лахар і Ашнан былі адпраўлены на зямлю, каб забяспечваць багоў ежай. Як высвятлілася, іх стравы апынуліся непрыдатнымі для боскага стала, але прыдатнымі для людзей.