Дун Цічан | |
---|---|
кіт.: 董其昌 | |
Дата нараджэння | 1555[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1636[1][2][…] |
Грамадзянства | |
Жонка | Cheng Xiu[d][3] |
Род дзейнасці | мастак, каліграф, пісьменнік, паэт, палітык, мастацтвазнавец, тэарэтык мастацтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дун Цічан (1555 — люты 1636) — кітайскі мастак, тэарэтык, каліграф і калекцыянер.
Дун Цічан нарадзіўся ў Хуаціне (цяпер гэта Сунцзян, раён Шанхая) у беднай, але адукаванай сям’і правінцыйнага школьнага настаўніка. Ён рана выявіў свае здольнасці: у 12 гадоў здаў іспыт грамадзянскай службы, атрымаўшы званне «урадавага студэнта» (шэн’юань) і месца ў школе прэфектуры. У 17 гадоў ён вытрымаў іспыт імператарскай службы, аднак быў удастоены толькі другога месца, бо паказаў дрэнны вынік у каліграфіі. Пасля гэтага каліграфія стала для яго асаблівым прадметам, у якім ён нястомна практыкаваўся, дасягнуўшы, у выніку, поспеху сярод знатакоў гэтага мастацтва. Ён старанна вывучаў стылі славутых старажытных майстроў ад Чжуна Яа (151—230 гг) і Ван Січжы (306—361 гг) да Юй Шынаня (558—638 гг) і Янь Чжэньціна (709—785гг); гэтаму занятку ён прысвяціў некалькі гадоў. У 1580 годзе Дун Цічан працаваў настаўнікам у доме самага вядомага калекцыянера таго часу Сян Юаньбяня. У 1589 годзе Дун Цічан быў прыняты на службу пры імператарскім двары, атрымаўшы высокую пасаду настаўніка. У 1590 годзе ён адправіўся ў Пекін, дзе стаў членам Імператарскай Акадэміі і настаўнікам сына імператара Ваньлі (1572—1620).