Дункан Лоўрэнс | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 11 красавіка 1994 (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, аўтар-выканаўца |
Інструменты | вакал і фартэпіяна |
Жанры | поп-музыка |
Узнагароды | |
duncanlaurence.nl (англ.) | |
![]() | |
![]() |
Дункан Дэ Моар (нідэрл.: Duncan De Moor), таксама вядомы як Дункан Лоўрэнс (англ.: Duncan Laurence; нар. 11 красавіка 1994, Спейкенісе, Нідэрланды) — нідэрландскі поп-спявак, пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне-2019», які адбыўся ў Тэль-Авіве, Ізраіль[1][2] з песняй «Arcade».[3]
У 2012 годзе выйграў гарадскі конкурс талантаў у Брыле. Годам пазней заснаваў уласную групу The Slick and Suited, з якой пачаў сваю музыкальную кар’еру ў Рок-акадэміі ў Тылбургу і выступіў у 2013 году на фестывалі Eurosonic Noorderslag у Гронінгене. Граў таксама ў некаторых іншых калектывах Акадэміі, скончыў яе ў 2017 годзе. Прымаў удзел у пятым сезоне «The Voice of Holland» пад кіраўніцтвам Ільзэ Дэ-Лангі.[4] Разам з Джыхадам Рамуні ў 2018 годзе напісаў песню «Closer» для альбома карэйскага гурта TVXQ «New Chapter #1: The Chance of Love».[5]
У 2019 году прадстаўляў Нідэрланды на конкурсе «Еўрабачанне-2019» у Тэль-Авіве (Ізраіль) з песняй «Arcade». У выніку перамог у шоу, атрымаўшы 492 бала (231 бал ад журы і 261 бал ад гледачоў).
Ён павінен быў выступіць у фінале Еўрабачання-2021 у прамым эфіры, але здаў станоўчы тэст на каранавірус.[6] Арганізатары паведамілі, што выканаўца можа выступіць у іншай форме. У фінале было паказана выступленне артыста з генеральнай рэпетыцыі.
Як было сказана ў яго акаўнце Instagram у кастрычніку 2018 года, Лоўрэнс здзейсніў камінг-аўт як бісексуал.[7] На прэс-канферэнцыі незадоўга да фіналу «Еўрабачання» Лоўрэнс пацвердзіў сваю арыентацыю: «я больш, чым проста мастак, я чалавек, я жывая істота, я бісексуал, я музыкант, я змагаюся за ідэі. І я ганаруся, што у мяне ёсць шанец паказаць, кім я з’яўляюся».[8]