Дурата Дора | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 снежня 1992[1] (32 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка[2] і рэгі[2] |
Дурата Дора (алб.: Dhurata Dora; 21 снежня 1994, Нюрнберг, Баварыя) — косаўская спявачка і аўтарка песень.
Дурата Муртуры нарадзілася 24 снежня 1992 года ў албанскай сям’і ў Нюрнбергу[3]. Дурата хадзіла ў пачатковую школу ў нямецкім горадзе Фюрт і пачала спяваць у юнацтве, узяўшы псеўданім Дурата Дора. Яе музычная кар’ера стартавала ў Косава, дзе ў 2011 годзе быў выпушчаны яе першы сінгл і музычнае відэа «Vete kërkove». Пасля поспеху дэбютнага сінгла ў 2012 годзе выйшаў яе сумесны сінгл з косаўскім музыкам і прадзюсарам Донам Арбасам «Get Down». Песня аказалася яшчэ больш папулярнай, чым «Vete kërkove». У наступным годзе быў выпушчаны сінгл «I Like Dat», а летам таго ж года з’явіўся хіт «Edhe Pak», створаны ў супрацоўніцтве з Blunt & Real і Lumi B.
У лістападзе 2014 года выйшаў сінгл Доры «A bombi». Увесну 2015 года яна стала працаваць з прадзюсарскай кампаніяй Max Production Albania. У красавіку 2019 года ў супрацоўніцтве з алжырскім рэперам Soolking быў выпушчаны сінгл «Zemër», які сабраў больш за 500 мільёнаў праглядаў у YouTube[4]. Сінгл дасягнуў першага месца ў Албаніі і трапіў у музычныя чарты Бельгіі, Швейцарыі і Францыі, дзе быў сертыфікаваны плацінавым Нацыянальным сіндыкатам фанаграфіі. У лютым 2020 года Дора ў супрацоўніцтве з нямецка-албанскім рэперам Азетам выпусціла нямецкамоўны сінгл «Lass los»[5].
Назва | Год | Найвышэйшая пазіцыя ў чартах | Сертыфикацыі | Альбом | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() | |||||
«Vetë kërkove» | 2011 | Н/Д | — | — | — | — | — | — | Пазаальбомны сінгл | |
«Get Down» (сумесна з Don Arbas) |
2012 | — | — | — | — | — | ||||
«I Like Dat» | 2013 | — | — | — | — | — | A Bombi | |||
«Roll» (сумесна з Young Zerka) |
2014 | — | — | — | — | — | ||||
«A Bombi» (сумесна з Young Zerka) |
— | — | — | — | — | |||||
«Ti don» | 2015 | — | — | — | — | — | ||||
«Shumë on» | — | — | — | — | — | |||||
«Numrin e ri» | 2016 | 5 | — | — | — | — | — | |||
«Vec ty» | 16 | — | — | — | — | — | Пазаальбомны сінгл | |||
«Ayo» | 1 | — | — | — | — | — | ||||
«Simpatia» (сумесна з Lumi B) |
2017 | 6 | — | — | — | — | — | |||
«Bubble» | 16 | — | — | — | — | — | ||||
«Kesh Kesh» | 5 | — | — | — | — | — | ||||
«Trëndafil» (сумесна з Flori Mumajesi) |
2018 | 1 | — | — | — | — | — | |||
«Jake Jake» | 8 | — | — | — | — | — | ||||
«Qikat e mia» | 17 | — | — | — | — | — | ||||
«Zemër» (суместна з Soolking) |
2019 | 1 | — | 6 | — | 21 | 13 | ![]() | ||
«100 Shkallë» (пры ўдзеле Big Bang) |
— | — | — | — | — | — | — | |||
«Lass los» (пры ўдзеле Азета) |
2020 | 24 | 10 | — | 10 | — | 4 | |||
«Ferrari» | — | — | — | — | — | — | ||||
«Fajet» (пры ўдзеле Азета) |
1 | 37 | — | 32 | — | 8 | ||||
«Harrom»[7] | — | — | — | — | — | 81 | ||||
«—» пазначае запіс, які не патрапіў у чарт ці не быў выпушчаны ў дадзенай краіне. |