Сцябло прамое, жорсткае, тонкаразоравае, простае або галінастае, вышынёй 20-100 см.
Лісце ланцэтнае або эліптычна-ланцэтнае, зверху суцэльнае, астатняе — зубчастае, зубчаста-выемчатае або трохраздзельнае. Ля аснавання лісця на сцеблах сядзяць буйныя патройныя калючкі.
Пылавікі круглявыя знізу, пазбаўленыя хвастападобных прыдаткаў. Слупок нясе ніжэй лычыкі кольца вымятальных валасінак. Кветаложа усажана лускаватымі прыкветкамі.
Плодзікі пазбаўленыя чубкоў, замененых лускавінкамі або бародаўкамі.