Душан Бакіч

Футбол
Душан Бакіч
Нарадзіўся 23 лютага 1999(1999-02-23)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Чарнагорыя
Рост 190 см
Вага 77 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Рэспубліка Кіпр Амонія
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2019 Чарнагорыя Будучнаст (Падгорыца) 35 (2)
2020 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 24 (8)
2021—2023 Беларусь Дынама (Мінск) 52 (17)
2021   Эстонія Легіён (Талін) 13 (3)
2024— Рэспубліка Кіпр Амонія (Нікасія)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019—2020 Чарнагорыя Чарнагорыя (да 21) 4 (0)
2022— Чарнагорыя Чарнагорыя 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2024

Душан Бакіч (нар. 23 лютага 1999, Падгорыца, Чарнагорыя) — чарнагорскі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Амонія» з Нікасіі і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У Падгорыцы пачаў займацца футболам у школе футбольнага клуба «Будучнаст», першы трэнер — Васка Дулавіч. Ва ўзросце 17 гадоў падпісаў прафесійны кантракт з гэтай камандай, дэбютаваў за галоўную каманду ў 2018 годзе.

У складзе «Будучнасці» двойчы стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Чарнагорыі (сезоны 2017/2018 і 2018/2019). У 2019 годзе стаў пераможцам Кубка Чарнагорыі. Выступаў у кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА. За каманду згуляў у 43 матчах і набраў 4 выніковыя балы (3+1).

Са студзеня 2020 года трэніраваўся з беларускім клубам «Энергетык-БДУ» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[3]. У складзе «студэнтаў» згуляў у 26 матчах, у якіх набраў 16 выніковых балаў (11+5), стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У студзені 2021 года перайшоў у мінскае «Дынама»[4][5]. Не замацаваўся ў складзе дынамаўцаў, гуляў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў толькі аднойчы ў матчы Кубка Беларусі. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду эстонскаму клубу «Легіён»[6].

У студзені 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з дынамаўцамі[7] і пачаў у складзе каманды сезон, стаў адным з асноўных нападнікаў. У 2023 годзе разам з «Дынама» стаў чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[8].

У студзені 2024 года стаў іграком кіпрскай «Амоніі»[9].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Чарнагорыі.

17 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чарнагорыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча са Славакіяй (2:2).

  1. а б Dusan Bakic // Transfermarkt — 2000.
  2. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/bakic-dushan
  3. "Энергетик-БГУ" подписал контракт с Душаном Бакичем (руск.). football.by (24 лютага 2020). Праверана 26 студзеня 2024.
  4. Бакич сменит "Энергетик-БГУ" на другой клуб (руск.). football.by (22 студзеня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
  5. Душан Бакич стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (22 студзеня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
  6. Минское "Динамо" отправило Бакича в аренду (руск.). football.by (30 ліпеня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
  7. Роман Бегунов вернулся в минское "Динамо". А Бакич? (руск.). football.by (22 студзеня 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
  8. Официально: Бакич и Ориньо покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
  9. Экс-форвард минского "Динамо" подписал контракт с "Омонией" (руск.). football.by (25 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.