Дывізія (ад лац.: divisio — дзяленне, падзел) — асноўнае тактычнае злучэнне ва ўзброеных сілах большасці дзяржаў. Прызначана для вядзення агульнавайсковага, марскога або паветранага бою ў складзе корпусу, арміі або іншых фарміраванняў, а ў пэўных выпадках і самастойна.
Звычайна дывізія складаецца з некалькіх палкоў (брыгад) або батальёнаў некалькіх родаў войскаў (сіл), частак і падраздзяленняў спецыяльных войскаў і тылу.