Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дыега Арланда Беналья | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 верасня 1983[1][2] (41 год)
|
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Швейцарыя | |||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 89 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дые́га Арла́нда Бена́лья (італ.: Diego Orlando Benaglio; нар. 8 верасня 1983, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарскі футбаліст італьянскага паходжання, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швейцарыі (2006—2014).
Беналья пачынаў кар’еру ў родным «Грасхоперы» з Цюрыха. У 2002 годзе швейцарац перайшоў у «Штутгарт», аднак за тры сезоны так і не згуляў за асноўную каманду, выступаючы толькі за «Штутгарт II».
У 2005 годзе Беналья перайшоў у партугальскі «Насьянал».
22 лютага 2008 года Беналья перайшоў у «Вольфсбург», падпісаўшы кантракт да 2012 года[3]. У кастрычніку 2009 года кантракт быў падоўжаны яшчэ на год[4]. 28 красавіка 2012 года Беналья падоўжыў кантракт з «Вольфсбургам» да 2017 года. У складзе «Вольфсбурга» доўгі час быў асноўным брамнікам і капітанам каманды.
16 чэрвеня 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Манака»[5]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2020 года[6], а ў жніўні 2020 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.
У 2006 годзе Беналья атрымаў выклік на чэмпіянат свету 2006, дзе ён быў трэцім брамнікам зборнай Швейцарыі. На чэмпіянат Еўропы 2008, чэмпіянат свету 2010 і чэмпіянат свету 2014 Беналья таксама прыцягваўся ў зборную, дзе быў ужо асноўным брамнікам. У жніўні 2014 года ён абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай[7].