Дызентэрыйная амёба | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Entamoeba histolytica Schaudinn, 1903 | |||||||||||||||||||
|
Дызентэрыйная амёба (Entamoeba histolytica) — від прасцейшых тыпа Amoebozoa.
Пашырана на ўсім зямным шары, узбуджальнік амёбнай дызентэрыі.
Мае адно ядро, перамяшчаецца з дапамогай псеўдаподыяў. Размнажэнне бясполае, дзяленнем папалам. Утварае цысты.
Адрозніваюць тканкавую форму (20—40 мкм у дыяметры), якая жыве ў сценцы тоўстага кішэчніка, дзе ўтварае глыбокія язвы, і кішачную (да 25 мкм), што паразітуе ў поласці тоўстага кішэчніка і не парушае яго функцыі.