Дыктыякаўліды

Дыктыякаўліды

Дыктыякаўліда жывародная (Dictyocaulus viviparus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dictyocaulidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  63973
NCBI  33264

Дыктыякаўліды (Dictyocaulidae) — сямейства нематод атраду рабдытыды (Rhabditida)[1].

Чэрві ад 12 да 150 мм даўжынёй. Цела ніткападобнае, белаватае, жаўтавата-белае. Ротавая адтуліна абкружана 2 радамі сасочкаў і куцікулярным кальцом. Хвост у самкі востры, у самца з полавай рабрыстай бурсай і 2 спікуламі[2].

Яйцы з лічынкамі ўнутры з дыхальных шляхоў пры кашлі хворых жывёл трапляюць у рот, страўнікава-кішачны тракт, дзе з іх выходзяць лічынкі, якія, трапіўшы ў вонкавае асяроддзе, праз 3 — 15 сутак дасягаюць інвазійнай стадыі. Жывёлы заражаюцца інвазійнымі лічынкамі на пашы[2].

Маюць касмапалітычнае распаўсюджанне[2].

  1. Dictyocaulidae (англ.). www.gbif.org. Праверана 13 May 2021.
  2. а б в Дыктыякаўліды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 240