Дыльбат

Дыльбат
Дыльбат
دلبات
Пацеркі з дыльбацкага скарба
Пацеркі з дыльбацкага скарба
32°17′48,7″ пн. ш. 44°27′58,76″ у. д.HGЯO
Краіна Ірак
Заснаваны 2700 да н.э.
Разбураны VII стагоддзе
Назва гарадзішча Тэль-аль-Дэйлам
Склад насельніцтва шумеры, акадцы
Дыльбат (Ірак)
Дыльбат
Дыльбат (Ірак)
Дыльбат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыльбатгорад у старажытнай Месапатаміі. У нашы дні атаесамляецца з помнікам археалогіі Тэль-аль-Дэйлам у Іраку.

Хаця Дыльбат болей вядомы па запісам 21 тысячагоддзяў да н. э., археалагічныя раскопкі паказалі, што ён узнік каля 2700 г. да н. э. Яго першымі жыхарамі былі шумеры, якія пазней у выніку асіміляцыі сталі размаўляць на акадскай мове. Заступнікам горада лічыўся бог Ураш, відавочна мясцовы аналаг бога Ана.

Дыльбат узгадваўся ў эпасе пра Гільгамеша. У кодэксе Хамурапі ён названы горадам, адкуль у Вавілон прывозілі ячмень.

Два вялікія курганы Тэль-аль-Дэйлам былі вядомы асірыялагам з XIX ст. У пачатку XX ст. у іх быў знойдзены скарб, які ўтрымоўваў гліняныя клінапісныя таблеткі. Першая з іх была перакладзена і апублікавана ў 1907 г. Да 1978 г. вучоным было вядома болей за 1000 таблетак з Дыльбата. Пераважна гэта былі юрыдычныя і эканамічныя запісы. Археалагічныя раскопкі былі арганізаваны толькі ў 1989 г. амерыканскім археолагам Дж. А. Армстрангам. Яны паказалі, што горад быў заснаваны ў 3 тысячагоддзі да н. э. і праіснаваў да канца эпохі Сасанідаў.