Дыплакокі — круглявыя бактэрыі (кокі), якія звычайна сустракаюцца парамі. Часам (у арганізме) яны бываюць акружаны капсулай[1]. Прыкладамі дыплакокаў могуць служыць грамадмоўныя бактэрыі роду Neisseria: менінгакок, ганакок, а таксама пнеўмакок[1].
Раней вылучаўся асаблівы род бактэрый Diplococcus, але ў цяперашні час такое вылучэнне не прызнаецца.