Дыскрымінацыя па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці — дыскрымінацыя, гэта значыць парушэнне роўнасці правоў і роўнасці магчымасцей людзей па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці, якое не мае разумнага абгрунтавання. Апублікаваныя ў 2007 годзе Джак’якарцкія прынцыпы ўжывання міжнародна-прававых нормаў аб правах чалавека ў дачыненні да сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці прылічваюць да дыскрымінацыі па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці любую дыскрымінацыю, якая ўключае «адрозненне, выключэнне, абмежаванне або перавагу, заснаваную на сексуальнай арыентацыі або гендарнай ідэнтычнасці, якая ставіць мэтай або з'яўляецца следствам знішчэнне ці прымяншэнне права на роўнасць перад законам ці роўную абарону з боку закона, або прызнання, выкарыстання ці ажыццяўлення на роўных пачатках усіх правоў чалавека і асноўных свабод».[2]
Прыкладамі дыскрымінацыі па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці, паводле меркавання Камітэта ААН па правах чалавека і Еўрапейскага суда па правах чалавека, могуць з'яўляцца:
- Усталяванне рознага ўзросту сексуальнай згоды для аднаполых і разнаполых адносін.
- Забарона публічных мерапрыемстваў у падтрымку ЛГБТ.
- Абмежаванне бацькоўскіх правоў ці адмова ва ўсынаўленні па прычыне той ці іншай сексуальнай арыентацыі.
«Пазітыўная дыскрымінацыя» па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці сустракаецца рэдка і ўяўляе, хутчэй, выключэнні. Прыкладам такой дыскрымінацыі можа быць прадастаўленне гомасексуалам пэўных квот пры паступленні ў навучальныя ўстановы (нароўні з прадстаўнікамі этнічных меншасцей і некаторых іншых груп).
Зноскі
- Дыскрымінацыя па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці ў Еўропе. — Страсбург: Выдавецтва Савета Еўропы, 2012. — 169 с. — ISBN 978-92-871-7240-2.
- Кириченко К., Сабунаева М. Дискриминация ЛГБТ: что, как и почему?. — СПб.: Выход, 2012. — 104 с. Архівавана 15 верасня 2013.
- Combating discrimination on grounds of sexual orientation or gender identity. Council of Europe standards Strasbourg: Council of Europe Publishing, 2011. ISBN 978-92-871-6989-1 (англ.)
- Homophobia, transphobia and discrimination on grounds of sexual orientation and gender identity. 2010 Update. Comparative legal analysis Luxembourg: Publications Office of the European Union, 2010. ISBN 978-92-9192-631-2 (англ.)
- EU LGBT survey — European Union lesbian, gay, bisexual and transgender survey. Results at a glance Luxembourg: Publications Office of the European Union, 2013. ISBN 978-92-9239-173-7 (англ.)
- Международные стандарты в области прав человека и недискриминации по признакам сексуальной ориентации и гендерной идентичности сост. К. А. Кириченко — М. : Московская Хельсинкская группа, 2013. — 84 з. — ISBN 978-5-98440-069-5
- Дыскрымінацыйныя законы і практыка і акты гвалту ў дачыненні да асоб па прычыне іх сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці Даклад Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, A/HRC/19/41
 |
---|
Віды дыскрымінацыі | |
---|
Формы дыскрымінацыі | |
---|