Дыснейлэнд | |
---|---|
англ.: Disneyland Park | |
![]() Лагатып | |
![]() | |
Заснаваны | 12 красавіка 1992[1] |
Заснавальнік | Майкл Айснер |
Адкрыты | 12 красавіка 1992 |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі | 13 400 000 чел. (2016) |
Адкрыты | 12 апреля 1992 года |
disneylandparis.com | |
![]() |
Дыснейлэнд — (да 1994 года Еўра-Дыснэйлэнд), — комплекс паркаў забаў кампаніі «Уолт Дысней» у горадзе Марн-ля-Вале ў 32 км на ўсход ад Парыжу. Плошча парка складае каля 1943 га. У сярэднім за год парыжскі Дыснейлэнд наведвае 12,5 млн чалавек. Адкрыццё парка адбылося 12 красавіка 1992 года. На тэрыторыі Дыснелэнда знаходзяцца два тэматычныя паркі Disneyland Park (з 1992) і Walt Disney Studios Park (з 2002 года), забаўляльны парк Disney Village, поле для гольфа Golf Disneyland, а таксама гатэлі і дзелавыя і жылыя кварталы. Дыснейлэнд Парыж уключае ў сябе пяць тэматычных паркаў, згрупаваных вакол замка Спячай прыгажуні, сімвала Дыснейлэнда.
Тут можна наведаць прыстанішча Рабінзона на галінах вялікага дрэва, востраў прыгодаў з лабірынтамі і піратамі. Можна пабываць на пірацкім караблі. Найбольш папулярныя атракцыёны Краіны прыгодаў: Indiana Jones and the Temple of Peril (Індыяна Джонс і Храм небяспечнасцяў), Adventure Isle (Востраў прыгод), хата на галінах дрэва Рабінзона Swiss Family Robinson і Pirates of the Caribbean
Пры дапамозе атракцыёна амерыканскіх горак і дома прывідаў Памежнай краіне быў перададзены дух Дзікага Захаду. Тут можна пакатацца на дзвюх параходах у стылі Вестарн, сустрэцца з каўбоямі і індэйцамі, пастраляць у ціры або наведаць невялічкі заапарк.
Галоўная вуліца пачынаецца пасля ўвахода ў Дыснейлэнд-Парк і ўмяшчае ў сябе невялікія крамы і рэстараны. Дарога вядзе да замка Спячай Прыгажуні, адкуль можна патрапіць у астатнія часткі DLP. Вуліца пабудавана ў стылі амерыканскага горада канца ХІХ-пачатка ХХ стагоддзяў, пры гэтым архітэктура моцна нагаднвае архітэктуру горада Марселін штата Місуры, дзе вырас Уолт Дысней.
У гэтай краіне наведвальнікі могуць пабачыць прыдуманую Жулям Вернам будучыню. У цэнтры знаходзяцца амерыканскія горкі, якія былі адноўлены ў 2005 годзе. Іншыя атракцыёны ў Краіне адкрыццяў: Buzz Lightyear Laser Blast (інтэрактыўны Dark Ride), Star Tours (сімулятар палётаў), Orbitron (арэлі з ракетамі) і Autopia (карцінгавая траса).
Краіна фантазій разлічана ў першую чаргу на маладых наведвальнікаў. Атракцыёны ўяўляюць сабою адаптаваныя сюжэты папулярных казак. Тут знаходзіцца пячора цмока La Taniere du Dragon. Таксама ў наяўнасці атракцыёны па вядомым казкам «Беласнежка і семь гномаў», «Пітар Пэн», «Аліса ў краіне цудаў», «Пінокіа», «Аладзін», «Русалачка».
Існуе некалькі тыпаў уваходных квіткоў:
Усе квіткі можна набыць на афіцыйным сайце парка Дыснейлэнд Парыж