Дыу

Дыу
англ. Diu, гудж. દીવ
Крэпасць
Крэпасць
Характарыстыкі
Плошча38,8 км²
Насельніцтва52 056 чал.
Шчыльнасць насельніцтва1 341,65 чал./км²
Размяшчэнне
20°42′54″ пн. ш. 70°59′04″ у. д.HGЯO
АкваторыяАравійскае мора
Краіна
РаёнДаман і Дыу
Дыу (Індыя)
Дыу
Дыу
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыу́ (англ.: Diu, гуджараці: દીવ) — востраў на поўначы Аравійскага мора, частка індыйскай саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу. Плошча — 38,8 км². Насельніцтва (2011 г.) — 52 056 чал.

Паводле індыйскай міфалогіі, у старажытнасці Дыу належаў дэману Джаландхару і меў назву Джалангар Кшэтра. У нашы дні мясцовыя індуісты шануюць бога Джаландхара. У IV ст. да н. э. — XIV ст. н. э. належаў розным індыйскім валадарскім дынастыям. Пазней быў захоплены аманскімі арабамі і пераўтвораны ў важны гандлёвы цэнтр на шляху паміж Індыяй і Персідскім залівам.

У 1529 г. заваяваны партугальцамі. У 1535 г. пачалося ўзвядзенне крэпасці Дыу, якая на працягу свайго існавання тройчы вытрывала аблогу з боку арабаў, маголаў і галандцаў.

19 снежня 1961 г. падчас ваеннай аперацыі «Віджай» быў далучаны да Індыі і пераўтвораны ў частку саюзнай тэрыторыі Даман і Дыу. У 2020 г. уключаны ў склад тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу.

Традыцыйныя галіны эканомікі Дыу — гандаль, абслугоўванне марскога транспарту, сельская гаспадарка, вытворчасць алкаголю, здабыча солі. Сельскагаспадарчыя тэрыторыі месцяцца пераважна на захадзе вострава. Мясцовае насельніцтва вырошчвае какосавую пальму, гародніну, алейныя культуры. У цэнтральнай частцы Дыу дзейнічаюць аэрапорт і прамысловая зона. Усходні Дыу забудаваны гарадскімі кварталамі, тут працуе марскі порт. Важную ролю адыгрывае турызм. Дыу вабіць наведвальнікаў адпачынкам на пясчаных пляжах, а таксама свабодным гандлем алкагольнымі напоямі.

У мінулым Дыу насялялі сіддзі і нашчадкі ад сумесных шлюбаў партугальцаў і індыйцаў. Пасля далучэння да Індыі каля 80 % тубыльцаў эмігрыравала, пераважна ў Вялікабрытанію. У нашы дні ў Дыу жывуць выхадцы з суседняга Гуджарата, захаду Індыі. Афіцыйныя мовы — англійская і гуджараці. Большасць вернікаў спавядаюць індуізм і каталіцызм, ёсць мусульмане. Распаўсюджаныя індуісцкія святы — холі, джанмаштамі, макаршанкранці, дывалі, ракшанбандхан. Афіцыйна святкуюцца хрысціянскія Каляды і асобнае свята Дыу (у снежні). Папулярныя спартыўныя гульні — крыкет і футбол.

Славутыя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]