Дыфазія́стр (Diphasiastrum) — род споравых раслін сямейства дзеразовых.
Шматгадовазялёныя дзярэзападобныя расліны з доўгімі паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцёблы да 1 м даўжынёй, сплюшчаныя, дыхатамічныя, укрытыя дробным лускападобным супраціўным лісцем. Стробілы тупыя, размешчаны па 1—6 (да 12) на доўгіх дыхатамічна разгалінаваных ножках. Спарафілы акругла-яйцападобныя, з адным спарангіем. Гаметафіт (зарастак) падземны, клубнепадобны, з мікарызай.
Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца дыфазіястр сплюшчаны (Diphasiastrum complanatum) і дыфазіястр трохкаласковы (Diphasiastrum tristachyum), якія зрэдку скрыжоўваюць з утварэннем шэрагу прамежкавых форм. Растуць у імшыстых хваёвых лясах.
Паводле The Plant List на 2013 год, у род уваходзіць 21 від[1]:
Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- Вынаеў Г. Дыфазіястр // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.