Дыфеніламін | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₁₂H₁₁N |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 204-539-4 |
SMILES | |
RTECS | JJ7800000 |
ChemSpider |
Дыфеніламін — арамытычнае злучэнне, другасны араматычны амін (С6Н5)2NН.
Бясколерныя крышталі, цямнеючыя пад уздзеяннем святла. Тэмпература плаўлення 54—55 °C. Тэмпература кіпення 302 °C. Шчыльнасць 1,159 г/см³ пры тэмпературы 25 °C. Амаль не раствараецца ў халоднай вадзе. Раствараецца ў канцэнтраваных мінеральных кіслотах, бензоле, этаноле, эфіры. Больш слабая аснова, чым анілін.
Ядавітае рэчыва.
Дыфеніламін атрымліваюць узаемадзеяннем аніліну з гідрахларыдам аніліну пры тэмпературы 300 °C у прысутнасці каталізатара, або прапусканнем пары аніліну праз аксід алюмінію Al2O3 пры тэмпературы 400 °C.
Дыфеніламін выкарыстоўваецца ў вытворчасці антыаксідантаў палімераў, стабілізатараў нітрацэлюлозы, азафарбавальнікаў, інсектыцыдаў, у якасці інгібітара карозіі мяккай сталі і індыкатара ў аналітычнай хіміі.