Дыфілабатрыіды (Diphyllobothriidae) — сямейства стужачных чарвякоў атраду Diphyllobothriidea[1].
Цела даўжынёй 14 мм — 10 м, шырынёй 1,5 см, стужкападобнае, складаецца з некалькіх тысяч членікаў. Пярэдні канец звужаны, на галоўцы 2 прысмоктвальныя ботрыі[2]. У кожным членіку размешчаны матка, семяннікі і яечнік. Развіццё з удзелам прамежкавых (ракападобныя) і дадатковых (рыбы, амфібіі і паўзуны) гаспадароў. Працягласць жыцця да 1,5 года[2].
Маюць касмапалітычнае распаўсюджанне[2].
Сусветны рэестр марскіх відаў пералічвае наступныя роды:
- Adenocephalus Nybelin, 1931
- Baylisia Markowski, 1952
- Baylisiella Markowski, 1952
- Dibothriocephalus Lühe, 1899
- Diphyllobothrium Cobbold, 1858
- Flexobothrium Yurakhno, 1989
- Glandicephalus Fuhrmann, 1921
- Bloch, 1782
- Multiductus Clarke, 1962
- Plicobothrium Rausch & Margolis, 1969
- Pyramicocephalus Monticelli, 1890
- Schistocephalus Creplin, 1829
- Spirometra — Спіраметры Faust, Campbell & Kellogg, 1929
- Tetragonoporus Skryabin, 1961
Прадстаўнікі гэтага сямейства з’яўляюцца кішачнымі паразітамі пазваночных. У большасці відаў канчатковымі гаспадарамі з’яўляюцца марскія або водныя млекакормячыя, такія як кітападобныя і ластаногія, першым прамежкавым гаспадаром звычайна з’яўляюцца ракападобныя, а другім — рыбы. Прадстаўнікі роду Diphyllobothrium сустракаюцца ў дарослых млекакормячых і птушак, якія ядуць рыбу, у тым ліку ў свойскіх катоў. Выклікаюць дыфілабатрыёз. Другім прамежкавым гаспадаром роду Spirometra, як правіла, з’яўляюцца наземныя або напаўводныя пазваночныя, прычым дарослыя асобіны звычайна сустракаюцца ў каціных[3].