Дыягеніт

Дыягеніты — тып каменных метэарытаў, якія з'яўляюцца падгрупай HED метэарытаў. Прадстаўляюць сабой збедненыя кальцыем базальтавыя ахандрыты, амаль цалкам складаюцца з высокамагнезіальнага піраксэна (гіперстэна) і, у нязначных колькасцях, плагіаклаза і алівіна. На дадзены момант вядома каля 40 метэарытаў гэтай групы.

Лічыцца, што дыягеніты складаюцца з магматычных парод, якія ўтварыліся глыбока ў кары астэроіда (4) Веста, дзе, па меры астывання астэроіда, адбывалася іх павольная крышталізацыя ў форме крышталяў. Гэтыя крышталі складаюцца ў першую чаргу з магнію і ортапіраксэну, з невялікай колькасцю плагіаклазу і алівіну.

Сваю назву гэтыя метэарыты атрымалі ў гонар Дыягена Апаланійскага, старажытнагрэцкага філосафа, які першым выказаў здагадку пра пазаземнае паходжанне метэарытаў.

  • David Roger Oldroyd, "The earth inside and out: some major contributions to geology in the twentieth century", Special Publications of the Geological Society of London 192, Geological Society, 2002, ISBN 1862390967, p. 20