Дыян Касій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-грэч.: Δίων ὁ Κάσσιος | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не раней за 155 і не пазней за 164 |
||||||
Смерць |
каля 235[3][4]
|
||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Lucius Claudius Cassius Dio Cocceianus | ||||||
Бацька | Касій Апраніян[d] | ||||||
![]() |
Ды́ян Ка́сій Какцеа́н (грэч. Δίων Κάσσιος, лац.: Lucius Claudius Cassius Dio Cocceianus; 155 — 235) — рымскі консул і гісторык грэчаскага паходжання, аўтар часта цытуемай «Рымскай гісторыі» («Роμαικη», лац.: «Historia Romana») у 80 кнігах, якія ахопліваюць гісторыю ад заснавання горада да часоў Аляксандра Севера.
Яго бацька, Касій Апраніян, быў пры Марку Аўрэліі намеснікам Далмацыі і Кілікіі. Дыян нарадзіўся ў Нікеі (Віфінія) і пасля атрымання рытарычнай адукацыі пачаў у 180 г. службовую кар'еру. Ён быў сенатарам, прэтарам, консулам (двойчы, разам з Аляксандрам Северам). Затым Дыян аддаліўся ад грамадскіх спраў і з'ехаў на радзіму ў Віфінію.
Дыян працаваў над «Гісторыяй» 22 года. Стыль Дыяна — рытарычны, манера выкладу — ясная і простая, але, напрыклад, у апісанні бітвы пры Карах некаторыя аддаюць перавагу Плутарху. На «Рымскую гісторыю» абапіраліся гісторык Яўстахій з Эпіфаніі (VI ст.), Іаан Антыяхійскі (VII ст.).
Сачыненне Дыяна захавалася не цалкам, але ў значнай частцы. Ад першых 35 кніг (якія апавядалі пра перыяд ад заснавання Рыма да 69 гады да н. э.) дайшлі малаважныя фрагменты і скарочаны пераказ у візантыйскага гісторыка Занары. Кнігі XXXVI—LIV, якія адносяцца да 69-10 гг. да н. э., захаваліся цалкам, а кнігі LV-LX (9 год да н. э. — 46 год н. э.) — з некаторымі лакунамі. Ад апошніх 20 кніг захаваліся значныя фрагменты. Утрыманне шэрагу заключных кніг пераказаў візантыйскі пісьменнік Ксіфілін.
Існуе поўны англійскі пераклад працы Дыяна Касія, апублікаваны ў «Loeb Classical Library».
Тэкст і англійскі пераклад:
Французскі пераклад: