Дыяпсід | |
---|---|
Крышталь дыяпсіда | |
Формула | CaMg(Si2O6) |
Сінгонія | Манаклінная (планальная) |
Колер | шэры, бясколерны, зялёны, карычнева-жоўты |
Колер рысы | белая |
Бляск | шкляны |
Цвёрдасць | 5,5—6 |
Спайнасць | ясная па {110} |
Злом | няроўны, ступеньчаты |
Шчыльнасць | 3,25 — 3,55 г/см³ |
Дыяпсід — мінерал, сілікат з групы піраксенаў, крышталізуецца ў монакліннай сінгоніі. Назва паходзіць ад грэчаскіх каранёў δυ — два, двайны і ὄψις — від, аблічча. Вядомы таксама пад назвамі малакаліт (ад «малакос» — мяккі) і алаліт (ад назвы ракі Ала ў Італіі, у даліне якой быў упершыню выяўлены).