Дыяфіз

Будова трубчастай косці

Дыяфіз (ад грэч. diaphýomai — расці паміж) — цэнтральны аддзел (цела) трубчастай косці, размешчаны паміж эпіфізамі. Дыяфіз утвораны пераважна кампактным касцявым рэчывам, звычайна мае цыліндрычную або трохграневую форму. Рост дыяфіза ажыццяўляецца за кошт метаэпіфізарнай зоны — метафіза і храстковай эпіфізарнай пласцінкі.

У дыяфізе размешчаны костнамазгавы канал, запоўнены жоўтым касцявым мозгам (у дзяцей — чырвоным).

Да захворванняў з паражэннем дыяфізу косці адносіцца саркома Юінга[1].

Апроч гэтага, дыяфіз могуць паражаць іншыя пухліны — лімфома і міелома, фіброзная дысплазія, энхандрома, адамантынома і астэоід-астэома[2].

Зноскі

  1. Bernstein M, Kovar H, Paulussen M, et al. (May 2006). "Ewing's sarcoma family of tumors: current management". Oncologist. 11 (5): 503–19. doi:10.1634/theoncologist.11-5-503. PMID 16720851. (англ.)
  2. Inroductory Course(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 12 сакавіка 2009. (англ.)