Дэвелаперская дзейнасць — дзейнасць, звязаная з распрацоўкай і суправаджэннем інвестыцыйных праектаў з аб’ектамі нерухомай маёмасці.
Дэвелапэры купляюць зямлю, фінансуюць здзелкі з нерухомасцю, ствараюць ці наймаюць кампанію, якая будзе будаваць згодна з падтрыхтаваным дэвелапэрам праектам, а таксама кантралююць і арганізуюць увесь гэты працэс ад пачатку да канца. Дэвелапэры звычайна прымаюць на сябе найбольшую рызыку ў стварэнні або рэканструкцыі нерухомасці, аднак атрымоўваюць найбольшую карысць. Як правіла, дэвелапэры набываюць дзялянку зямлі, распрацоўваюць праект будынка, займаюцца ягоным маркетынгам, атрымліваюць неабходную грамадскую падтрымку і фінансаванне, будуюць структуру, пасля чаго кіруюць пабудаванай маёмасцю праз арэнду ці ў канчатковым рахунку прадаюць яе.
У Беларусі і Расіі таксама ўжываецца роднаснае да дэпелапера паняцце забудоўшчык — юрыдычная асоба, якая прыцягвае грашовыя сродкі дольшчыкаў для будаўніцтва ўласнымі сіламі і (або) з прыцягненнем трэціх асоб аб’ектаў долевага будаўніцтва шляхам заключэння дагавораў.