Дэвід Нівен

Дэвід Нівен
англ.: David Niven
Дата нараджэння 1 сакавіка 1910(1910-03-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 1983(1983-07-29)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька William Edward Graham Niven[d][5][6]
Маці Henriette Julia Degacher[d][5][6]
Жонка Primula Rollo[d][7] і Hjördis Genberg[d][7]
Дзеці David Niven, Jr.[d], James Niven[d], Kristina Niven[d] і Fiona Niven[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, акцёр, ваенны, тэатральны акцёр, аўтабіёграф, тэлеакцёр, аўтар, журналіст, раманіст
Кірунак прыгодніцкі фільм, драматычны фільм, баявік і historical drama film[d]
Узнагароды
IMDb ID 0000057
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Дэвід Грэм Нівен (англ.: James David Graham Niven, 1 сакавіка 1910, Лондан, Вялікабрытанія — 29 ліпеня 1983, Шато-д’Э, Швейцарыя) — брытанскі кінаакцёр, шатландзец па паходжанні.

Нарадзіўся ў сям’і героя Першай сусветнай вайны, скончыў ваенную акадэмію ў Сэндхёрсце. У пачатку 1930-х гадоў па запрашэнні прадзюсара Сэмюэла Голдвіна прыбыў у Галівуд, дзе першапачаткова пасяліўся ў свайго таварыша Эрала Фліна. З’яўляўся ў эпізадычных ролях у такіх класічных стужках, як «Мяцеж на „Баўнці“» (1935) і «Атака лёгкай кавалерыі» (1936).

Падчас Другой сусветнай вайны вярнуўся ў брытанскую армію і ўступіў у фармаваныя сілы камандас (дзе яго ардынарцам быў Пітэр Усцінаў), прайшоў поўны курс падрыхтоўкі камандас у навучальным цэнтры Акнакеры пад кіраўніцтвам свайго сябра Роберта Лейкака. Вайну скончыў афіцэрам сувязі, за час вайны паспеў зняцца ў двух фільмах. Па вяртанні з вайны ажаніўся і атрымоўваў прапановы вядучых роляў — у карцінах «Жонка біскупа» (1947) і «Месяц блакітны» (1953), апошняя была забароненая па цэнзурных абставінах. У 1956 годзе сыграў Філеаса Фога ў экранізацыі рамана Жуля Верна «Вакол свету за восемдзесят дзён», а ў 1959 годзе выйграў «Оскар» за галоўную ролю ў фільме «За асобнымі столікамі», хоць агульны экранны час яго героя склала менш 16 хвілін.

Нівен працягваў здымацца ў 1960-я і 1970-я, згуляўшы галоўную ролю ў знакамітай камедыі «Ружовая пантэра» (1963) і яе працягах, а таксама Джэймса Бонда ў «неліцэнзійным» «Казіно Раяль» (1967).

  1. а б David Niven // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. James David Graham Niven // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nj.com/entertainment/movies/index.ssf/2010/04/remembering_david_niven_on_and_off_the_screen.html
  4. http://www.hollywoodsgoldenage.com/actors/david_niven.html
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. а б в г Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  7. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.