Дэвід Скот | |
---|---|
англ.: David Scott | |
Імя пры нараджэнні | англ.: David Randolph Scott[2] |
Род дзейнасці | афіцэр, лётчык-выпрабавальнік, касманаўт, лётчык |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1932[1] (91 год) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэвід Рэндальф Скот (англ.: David Randolph Scott; нар. 6 чэрвеня 1932, Сан-Антоніа, штат Тэхас) — астранаўт НАСА, быў адным з трэцяй групы астранаўтаў, названых НАСА ў кастрычніку 1963, і камандзірам касмічнага карабля «Апалон-15» . З’яўляецца адным з 12 чалавек, якія пабывалі на Месяцы. Сумарна здзейсніў 5 выхадаў у беспаветраную прастору, паставіўшы тым самым сусветны рэкорд, які пратрымаўся 13 гадоў.
Нарадзіўся на базе ваенна-паветраных сілаў «Рэндальф», у гонар якой быў названы пасля, каля Сан-Антоніа, штат Тэхас, быў актывістам сярод байскаўтаў. Навучаўся ў Тэхаскім ваенным інстытуце і Вест-Пойнце, па спецыяльнасці «аэранаўтыкі і астранаўтыкі» і «інжынерам у аэранаўтыцы і астранаўтыцы». Абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Мічыгана ў 1971 годзе.
18 красавіка 1975 г., ва ўзросце 42 гадоў, Скот быў прызначаны дырэктарам Лётна-даследчага цэнтра імя Драйдэна НАСА. На гэтай пасадзе ён заставаўся да 30 кастрычніка 1977 года.