Нарадзіўся |
28 жніўня 1993[1] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 204 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дэвід Фіэль Радрыгес (нар. 28 жніўня 1993) — кубінскі валейбаліст.
Прафесійную кар’еру пачаў у 2012 годзе на радзіме, дзе дэбютаваў за «Капіталінас», з якім стаў чэмпіёнам Кубы (2012/13). На працягу трох сезонаў выступаў за сталічны клуб «Гавана». Сваю замежную кар’еру пачаў у Катары, адыграўшы сезон 2016/17 за «Аль-Джаіш» і скончыўшы арабскі чэмпіянат на другім месцы ў турнірнай табліцы. Потым у кар’еры кубінца быў сезон выступу за польскую каманду «Кельцаў» і два сезоны за каманду «СКРА» з Бэлхатава, дзе стаў уладальнікам Суперкубка Польшчы сезона 2018/19. Наступны 2019/20 сезон бараніў колеры французскага клуба «Туркуэн Ліль-Метраполь» з горада Туркуэне. У 2020/21 сезоне паспрабаваў сябе ў нямецкай Бундэслізе ў клубе «Фрыдрыхсгафен». Скончыўшы чэмпіянат Германіі на другім месцы.
У жніўне 2023 падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёр».