Дэвід Эдвард Х’юз

Дэвід Эдвард Х’юз
англ.: David Edward Hughes
Дата нараджэння 16 мая 1831(1831-05-16)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 1900(1900-01-22)[1][2] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Anna Merrill Chadbourne Morey Hughes[d]
Род дзейнасці музыкант, вынаходнік, фізік, музыказнавец, настаўнік
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Ордэн Жалезнай кароны камандор ордэна Ганаровага Легіёна

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Каралеўскі медаль[d] (1885)

медаль Альберта[d] (1896)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэвід Эдвард Х’юз, таксама Дэйвід Эдуард Юз[5] (англ.: David Edward Hughes, 16 мая 1831-22 студзеня 1900) — вядомы англійскі і амерыканскі вынаходнік.

У 1838 г. перасяліўся ў Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе спачатку быў настаўнікам музыкі, потым заняўся натуральнымі навукамі і з 1851 г. выкладаў фізіку ў каледжы Бардстоўна (Кентукі). З 1853 г. Х’юз працаваў над вынаходніцтвам друкавальнага тэлеграфнага апарата. Ва ўдасканаленні апарата яму дапамагаў Джордж Фэлпс (George May Phelps). У 1856 г. апарат Х’юза ўпершыню быў ужыты для сувязі Ворчэстэра і Спрынгфілда ў Масачусетсе. У 1860-х гадах апарат Х’юза атрымаў шырокае распаўсюджванне па ўсёй Еўропе.

Х’юзу належыць таксама вынаходніцтва мікрафона (1877 г.), індуктыўных ваг і санометра. У гонар вынаходніка Лонданскае каралеўскае таварыства заснавала медаль Х'юза, прысуджаецца з 1902 года.

Зноскі