Дэві́з — у геральдыцы гербавая фігура або выслоўе на гербе.
Дэвізам зваліся першапачаткова гербавыя фігуры, якія змяшчаліся звыш іншых малюнкаў у шчыце і што служылі ўспамінам якой-небудзь выбітнай падзеі. Ва французскай геральдыцы дэвізам зваўся яшчэ вузкі геральдычны пояс. Такое значэнне дэвізу захавалася цяпер толькі ў англійскай геральдыцы пад імем «badges» (у гербе Ёрскага дома дэвізам служыла, напрыклад, белая ружа, у гербе Ланкастарскага дома —пунсовая).
У цяперашні час дэвізам завецца кароткае выслоўе, якое мае якое-небудзь дачыненне да герба: