Дэйман Хіл | |
---|---|
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 17 верасня 1960[1] (64 гады) |
Месца нараджэння |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэ́йман Грэм Дэверо́ Хіл (англ.: Damon Graham Devereux Hill; 17 верасня 1960, Хэмпстэд, Лондан, Англія) — англійскі аўтагоншчык, чэмпіён свету ў класе Формула-1 1996 года. Адзін з самых паспяховых гоншчыкаў 1990-х гадоў. Апроч тытула чэмпіёна свету, валодае званнем віцэ-чэмпіёна свету сезона 1994 і сезона 1995, а таксама званнем бронзавага прызёра сезона 1993 года.
Сын двухразовага чэмпіёна Формулы-1 Грэма Хіла.
У Формуле-1 Хіл правёў 8 сезонаў, браў удзел у 122 гран-пры, стартаваў з поўла 20 разоў і выйграў 22 гонкі. Аўтар першай перамогі ў гісторыі каманды Джордан.
З 2012 года часта выступае ў ролі эксперта на тэлеканале Sky Sports F1[3].