Дэйцыя[1] (Déutzia) — род шматгадовых раслін сямейства Hydrangeaceae. Выведзена шмат культурных формаў і сартоў дэйцый, якія выкарыстоўваюцца ў азеляненні. Род названы ў гонар галандскага энтузіяста развіцця батанікі Іагана ван дэр Дэйца (нідэрл.: Johann van der Deutz).
Гэта лістападныя або вечназялёныя кусты вышынёй ад 50 да 400 см са светла-зялёным лісцем і белымі або ружовымі кветкамі без паху. Цвітуць яны на парастках мінулага года. Цвіценне з пачатку мая да ліпеня. Размнажаецца насеннем, адводкамі, тронкамі.
Для росту патрабуе сонечных або паўзацененых месцаў. Расце на ўсіх тыпах глеб, не вельмі сухіх.
Паводле сайта The Plant List род налічвае 72 віды[2]. Некаторыя з іх прыведзены ў спісе:
Зноскі