Дэкамунізацыя — сістэма мерапрыемстваў, тэарэтычная і практычная дзейнасць, накіраваныя на вызваленне ад ўплыву і наступстваў камуністычнай ідэалогіі ва ўсіх сферах жыцця краіны і грамадства пасля падзення кіруючых камуністычных рэжымаў.
Метады правядзення і мерапрыемствы па дэкамунізацыі ў розных краінах істотна адрозніваліся праз ўнутраныя асаблівасці кожнай з краін, асаблівасці палітычных працэсаў, адрозненні палітычнай культуры, і, адпаведна, з-за рознай трактоўкі камуністычнага рэжыму як амаральнага, крымінальнага, акупацыйнага, негуманнага, рэпрэсіўнага і да таго падобнага.
Істотна адрознівалася і «глыбіня» дэкамунізацыі, напрыклад:
у Албаніі ў сферы дзяржаўнага кіравання была прадугледжана магчымасць звальнення без права аднаўлення любога супрацоўніка, прызнанага вінаватым у падтрымцы былога камуністычнага рэжыму;
ў Грузіі прынятая ў 2011 годзе «Хартыя свабоды» не дазволіла пазбавіцца нават сімвалаў і лозунгаў савецкай эпохі, якія і праз 4 гады пасля прыняцця «Хартыі» сустракаюцца як у рэгіёнах, так і ў сталіцы;
у Польшчы 126 чалавек атрымалі тэрміны зняволення ад 1 да 10 гадоў;
у Румыніі абмежаваліся увядзеннем у Канстытуцыю артыкула 40, які забараняе дзейнасць палітычных партый і арганізацый, якія «сваёю мэтай ці дзейнасцю перашкаджаюць палітычнаму плюралізму, вяршэнству права або выступаюць супраць суверэнітэту і незалежнасці Румынскай дзяржавы»;
ва Украіне пачынаючы з распаду СССР у 1991 годзе працэсы дэкамунізацыі на працягу доўгага часу былі бессістэмнымі і толькі пасля Рэвалюцыі годнасці ў 2014 годзе набылі масавы і сістэмны характар.