Дэкаратыўныя расліны — расліны, звычайна і большай часткай гадуюцца для афармлення садоў, паркаў, сквераў і іншых участкаў гарадскіх і сельскіх тэрыторый, прызначаных для адпачынку, альбо службовых, вытворчых і жылых памяшканняў (у апошнім выпадку яны часта называюцца яшчэ і пакаёвымі раслінамі). Дзейнасць па вырошчванні дэкаратыўных раслін называецца дэкаратыўным садоўніцтвам.
Разнавіднасцю дэкаратыўных раслін з’яўляюцца акварыумныя расліны. Апісаннем мадэлявання экасістэмы ў замкнёных штучных вадаёмах, у тым ліку дэкаратыўных акварыумах, займаецца акварыумістыка.
![]() |
Дэкаратыўныя расліны на Вікісховішчы |
---|