Гістарычная дзяржава | |||
Дэмакратычная Рэспубліка Емен | |||
---|---|---|---|
جمهورية اليمن الديمقراطية | |||
|
|||
1994 — 1994
|
|||
Сталіца | Адэн | ||
Мова(ы) | арабская | ||
Грашовая адзінка | дынар Паўднёвага Емена | ||
Форма кіравання | дэмакратыя | ||
Прэзідэнт | |||
• 1994 | Алі Салем аль-Бейд |
Дэмакратычная Рэспубліка Емен (араб. جمهورية اليمن الديمقراطية) — дзяржава, абвешчаная ў Адэне падчас Грамадзянскай вайны ў Емене 21 мая 1994. Яна стала спробай еменскіх сацыялістаў вярнуць незалежнасць Паўднёваму Емену. Рэспубліка не была прызнана ні адной краінай свету, у тым ліку і Саудаўскай Аравіяй, нягледзячы на яе сімпатыі сепаратыстам.
Прэзідэнтам рэспублікі стаў былы кіраўнік НДРЕ Алі Салем аль-Бейд. Пасля заняцця ўрадавымі войскамі гарадоў Эль-Мукала і Адэна і завяршэння грамадзянскай вайны Дэмакратычная Рэспубліка Емен была ліквідаваная, а яе ўрад на чале з аль-Бейдам збег у Аман.