Дэмас (стар.-грэч.: Δῆμος — «народ»):
- Дэмас — вольнае насельніцтва грэчаскіх гарадоў, якое валодала грамадзянскімі правамі (у адрозненне ад рабоў, метэкаў і іншых катэгорый залежнага непаўнапраўнага насельніцтва). У архаічную эпоху (VIII—VI ст. да н.э.) гэтым тэрмінам пазначаўся народ, адрозны ад родавай арыстакратыі — эўпатрыдаў. У V—IV ст. да н.э. называлася бедная, пераважна гарадская частка насельніцтва[1].
- Дэмас — у Старажытнай Грэцыі бажаство — персаніфікацыя народа;
- Дэмас — назва рамана англійскага пісьменніка Джорджа Гісінга;
Зноскі
- ↑ Лисовый И. А., Ревяко К. А. Античный мир в терминах, именах и названиях.