У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Мур.
Дэмі Мур (англ.: Demi Moore; народжаная Дэметра Джын Гайнс (англ.: Demetria Gene Guynes), у цяперашні час Дэмі Кутчэр; 11 лістапада1962, Розуэл, штат Нью-Мексіка, ЗША) — амерыканская актрыса. Пасля некалькіх малаважных роляў у кіно, а таксама здымак у тэлесерыяле «Галоўны шпіталь» у 1982—1983 гадах, яна дасягнула вялікіх поспехаў у фільмах «Агні святога Эльма» (1985), а ў пачатку 1990-х гадоў стала адной з самых высокааплатных актрыс у Галівудзе, зняўшыся ў фільмах «Прывід» (1990), «Некалькі добрых хлопцаў» (1992), «Непрыстойныя прапановы» (1993) і «Выкрыццё» (1994).