Дэндробіум адзіны | |||||||||||||||||||||
Кветка | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Dendrobium unicum Seidenf., 1970 | |||||||||||||||||||||
|
Дэндробіум адзіны (Dendrobium unicum) — від шматгадовых травяністых раслін роду Dendrobium сямейства Архідныя.
Паштовая марка Беларусі
|
Мініяцюрныя сімпадыяльныя лістападныя расліны.
Псеўдабульбы верацёнападобныя, каля 25 см даўжынёй.
Лісце даўгаватае, даўжынёй каля 6 см.
Кветканосы з'яўляюцца з верхніх вузлоў псеўдабульб.
Кветкі каля 3-5 см у дыяметры, шчыльныя, аранжавыя, губа светла-аранжавая з добра прыкметнымі цёмна-аранжавымі жылкамі. Інфармацыя аб водары кветак супярэчлівая, згодна з аднымі крыніцамі нагадвае пах дзіцячых васковых крэйд, згодна з іншым мандарына.
Натуральныя вобласці распаўсюджання — В’етнам, Лаос, Бірма і Тайланд.
Эпіфіт (на дрэвах і хмызняках), радзей літафіт у вечназялёных, паўлістападных і лістападных лясах, на вышынях ад 800 да 1550 метраў над узроўнем мора[3].
Тэмпературная група — цёплая.
Пасадка на блок пры наяўнасці высокай адноснай вільготнасці паветра і штодзённага паліву, а таксама ў гаршчок або кошык для эпіфітаў. Субстрат не павінен перашкаджаць руху паветра. Склад субстрата — хваёвая кара сярэдняй і буйной фракцыі. Паліў па меры высыхання субстрата.
Падчас вегетацыі паліў багаты. Перыяд супакою з восені па вясну. У гэты час скарачаюць паліў і зніжаюць тэмпературу паветра.
Асвятленне: яркае рассеянае[3] (FC = 1500—2000).
Цвіце ў лютым-кастрычніку[4].
Адносіцца да ліку ахоўных відаў (II прыкладанне CITES)[5].
Дэндробіум адзіны на Вікісховішчы |