Дэнетар II | |
---|---|
сінд.: Denethor | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ecthelion II[d] |
Сужэнец | Finduilas[d] |
Дзіця | Барамір і Фарамір |
Выканаўца/артыст | Джон Ноўбл[d] |
Прадстаўлена ў працы | Валадар Пярсцёнкаў, Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы, Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля і Appendices of The Lord of the Rings[d] |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна |
Вораг | Саўран |
Дэ́нетар II (сінд.: Denethor) — персанаж рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў», намеснік (рэгент) каралеўства Гондара (парадкавы нумар II гаворыць пра тое, што ён быў другім намеснікам з гэтым імем). Сын намесніка Эктэліяна II, бацька Бораміра і Фараміра.
Першапачаткова Дэнетар быў мудрым кіраўніком і стрыманым палкаводцам, аднак яго саманадзейнасць і ўласцівая многім нашчадкам нуменарцаў фанабэрыстасць прывяла Намесніка да памылковай высновы, што ў супрацьстаянні з Саўранам ён можа спадзявацца толькі на сябе самога і на тых, хто беспярэчна выконвае яго волю. Для барацьбы з Саўранам ён упершыню з дзён апошніх каралёў Гондара адважыўся скарыстацца паланцірам Мінас-Цірыта, якія захоўваўся ў Белай Вежы крэпасці — і сутыкнуўся пры гэтым з магутным праціўнікам. Саўран усё ж не змог падпарадкаваць Намесніка сваёй волі, аднак пастаяннае сузіранне незлічоных полчышчаў Мордара ўрэшце падкасіла баявы дух Дэнетара.[1]
Яшчэ адзін удар лёсу Дэнетар атрымаў, калі даведаўся пра гібель свайго старэйшага сына — Бораміра. Пасля гэтага ў дзеяннях Намесніка стала выразна праяўляцца вар'яцтва — так, угневаўшыся на малодшага сына, калі той адпусціў Фрода з Пярсцёнкам Усеўладдзя, ён адправіў Фараміра ўтрымліваць умацаванні Рамас Эхара ў прадмесцях Мінас-Цірыта, нягледзячы на відавочную растрату сіл. Калі Фарамір вярнуўся з поля бою цяжка параненым і ў дадатак паражоным Чорнай Хваробай, Дэнетар канчаткова страціў цікавасць да жыцця, з-за чаго паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам — спаліць сябе і Фараміра, якога меркаваў безнадзейным. Пры гэтым ён да апошняй гадзіны не жадаў прызнаваць Арагорна каралём і падазраваў Гандальфа ў жаданні ўзвесці на прастол Гондара сваю марыянетку. Аднак дзякуючы мужнасці Перэгрына Тука і варты крэпасці Берэганда, а таксама хуткаму ўмяшанню Гандальфа, Фарамір не быў спалены, а пазней вылечаны. Дэнетар жа, які канчаткова звар'яцеў, маладушна пакінуў армію на Гандальфа, а сам загінуў у агні.