Горад
Дэнпасар
Kota Denpasar
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Дэнпаса́р (індан.: Kota Denpasar) — горад, адміністрацыйны цэнтр інданезійскай правінцыі Балі. Насельніцтва (2010 г.) - 788 445 чал.
Дэнпасар — важны транспартны і эканамічны цэнтр Балі. Характэрна, што галоўнымі галінамі з’яўляюцца турызм і залежныя ад яго сферы абслугоўвання і рамеснай вытворчасці. Працуе міжнародны аэрапорт.