Дэнцін

Дэнцін (лац.: dens[1]) — мінералізаваная цвёрдая тканка зуба, яго асноўная частка. Каронкавая частка пакрыта эмаллю, каранёвая частка дэнціну — цэментам. Складаецца ў асноўным з гідраксіяпатыту (70 % па вазе), арганічнага матэрыялу (20 %) і вады (10 %), працятага дэнціннымі канальчыкамі і калагенавымі валокнамі. Служыць асновай зуба і падтрымлівае зубную эмаль. Таўшчыня пласта дэнціну вагаецца ад 2 да 6 мм. Цвёрдасць дэнціну дасягае 58,9 кгс/мм².

Адрозніваюць каляпульпарны (унутраны) і плашчавы (вонкавы) дэнцін.

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С. 478