Дэніел Крэйг

Дэніел Крэйг
англ.: Daniel Craig
Імя пры нараджэнні англ.: Daniel Wroughton Craig
Род дзейнасці тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр, акцёр агучвання, мадэль, тэатральны акцёр
Дата нараджэння 2 сакавіка 1968(1968-03-02)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне англіканства[6]
Бацька Timothy Wroughton Craig[d][4]
Маці Carol Olivia Williams[d][4]
Жонка Fiona Loudon[d] і Рэйчэл Вайс
Дзеці Grace Craig[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэніел Роўтан Крэйг (англ.: Daniel Wroughton Craig; нар. 2 сакавіка 1968, Чэстэр, Чэшыр) — брытанскі акцёр і прадзюсар, найбольш вядомы дзякуючы ролі Джэймса Бонда.

У 16 гадоў Крэйг пераехаў у Лондан, дзе паступіў у Нацыянальны маладзёжны тэатр. Акцёрскую кар’еру пачаў у 1992 годзе з невялікіх фільмаў і серыялаў для брытанскага тэлебачання, і шэраг роляў прынёс акцёру некаторую вядомасць. У міжнародным маштабе публіка пазнаёмілася з будучым выканаўцам ролі Джэймса Бонда ў фільме «Лара Крофт: раскрадальніца магільняў» (2001), дзе Крэйг гуляў ролю суперніка Анджэліны Джалі — Алекса Уэста. Пазней Крэйг зняўся ў цэлым шэрагу даволі прыкметных фільмаў, сярод якіх гангстарская драма ўладальніка прэміі «Оскар» Сэма Мендэса «Пракляты шлях», фільм-біяграфія паэткі Сільвіі Плат «Сільвія» з Гвінет Пэлтрау, а таксама нашумелы палітычны трылер Стывена Спілберга дзе акцёр згуляў агента Масада.

Ролю, якая прынесла Крэйгу шырокую вядомасць, стала роля агента 007 Джэймса Бонда ў фільме «Казіно „Раяль“».

Зноскі

  1. Daniel Craig // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Daniel Craig // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #132990911 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. https://www.yahoo.com/entertainment/daniel-craig-says-american-years-160813160.html%7Ctitle
  6. https://www.beliefnet.com/celebrity-faith-database/c/daniel-craig.aspx