| |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дэніэл Андрэ Старыдж | ||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Дэно | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 верасня 1989[1][2] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Англія | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | крайні паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэніел Андрэ Старыдж (англ.: Daniel Andre Sturridge; нар. 1 верасня 1989, Бірмінгем, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2011—2017). Галоўным чынам гуляў на пазіцыі цэнтральнага нападніка, але ў «Чэлсі» яго выкарыстоўвалі на правым флангу ў якасці вінгера. Гэта давала яму магчымасць дзеяць з глыбіні поля за кошт упора на правую нагу ці змены хуткасці[3].
Дэніел з’яўляецца выхаванцам футбольных клубаў «Астан Віла», «Ковентры Сіці» і «Манчэстэр Сіці». Прафесійную кар’еру пачаў менавіта ў манчэстэрскім клубе.
Сваёй гульнёй за гэту каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Чэлсі», да складу якога далучыўся 3 ліпеня 2009 года на правах свабоднага агента. Згуляў за лонданскі клуб наступныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры. За гэты час заваяваў тытул чэмпіёна Англіі і станавіўся ўладальнікам кубка краіны, аднак гэтак і не атрымаў статусу асноўнага іграка, таму 31 студзеня 2011 года быў аддадзены на правах арэнды да канца сезона ў «Болтан Уондэрэрс».
У склад «Чэлсі» вярнуўся ўлетку 2011 года, адначасова з прыходам у каманду новага трэнера — Андрэ Вілаша-Боаша, якому спадабаўся ігрок, і Дэніел стаў часцяком выходзіць у стартавым складзе каманды. Аднак пасля звальнення партугальскага спецыяліста з пасады Старыдж зноў атрымаў ролю іграка рэзерву.
2 студзеня 2013 года нападнік падпісаў пяцігадовы кантракт з «Ліверпулам», сума трансфера засталася невядомай.
6 студзеня Дэніел дэбютаваў за новы клуб у матчы трэцяга раўнда Кубка Англіі супраць «Мансфілд Таўн», дзе адзначыўся забітым мячом[4]. У сваім першым матчы ў чэмпіянаце нападнік таксама вызначыўся ў гульні супраць «Манчэстэр Юнайтэд» на «Олд Трафард»[5]. Дзякуючы добрай гульні Дэніел стаў асноўным іграком клуба.
Пачынаючы з сезона 2014/15 стаў радзей з’яўляцца на полі, шмат прапускаючы з-за траўм. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Вест Бромвіч Альбіён»[6]. Па выніках сезона 2017/18 «Вест Бромвіч Альбіён» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, а Старыдж вярнуўся ў «Ліверпул».
У чэрвені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ліверпул» у якасці свабоднага агента[7].
У жніўні 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім «Трабзанспорам»[8]. У сакавіку 2020 года кантракт па ўзаемнай згодзе быў разарваны[9], а нападнік быў адхілены ад футбольнай дзейнасці да ліпеня[10].
У кастрычніку 2021 года далучыўся да аўстралійскага клуба «Перт Глоры» да канца сезона 2021/22. Пакінуў клуб у чэрвені 2022 года.
Старыдж выступаў як за юнацкія, гэтак і за моладзевыя каманды зборнай Англіі. 15 лістапада 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Англіі ў таварыскай гульні супраць зборнай Швецыі, якая скончылася перамогай англічанін з лікам 1:0.
«Чэлсі»
«Ліверпул»