Дэніс Муквегэ | |
---|---|
фр.: Denis Mukwege | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Denis Mukwege |
Род дзейнасці | праваабаронца, гінеколаг, акушэр, пастар |
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1955[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | пяцідзясятніцтва |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія Улафа Пальмэ[d] (2008) прэмія імя Сахарава (2014) Civil Courage Prize[d] (2013) Wallenberg Medal[d] (2010) doctor honoris causa from the University of Pau[d] (5 мая 2022) ганаровы доктар Універсітэта Манпелье[d] (9 кастрычніка 2021) ганаровы доктар Універсітэта Рэн II Верхняй Брэтані[d] (21 кастрычніка 2022) Q126416276? (2018) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэніс Муквегэ (фр.: Denis Mukwege; нар. 1 сакавіка 1955[1][2][…], Букаву, Бельгійскае Конга[3]) — кангалезскі гінеколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2018).
Быў трэцім дзіцём у сям’і пастара-пяцідзясятніка, што працаваў у шведскай місіі. Дэніс з дзяцінства бачыў шмат хворых людзей, таму вырашыў стаць доктарам. Першапачаткова ён спецыялізаваўся на педыятрыі, але сутыкнуўся з вялікай колькасцю пасляродавых ускладненняў у кангалезскіх жанчын, якія не мелі доступу да медыцынскай дапамогі, таму вырашыў сур’ёзна вывучаць акушэрства і гінекалогію.
Пасля навучання ў Францыі вярнуўся на радзіму і стварыў у Рэспубліцы Заір (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга) службу акушэрства і гінекалогіі.
З 1990-х ён актыўна дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту: гэты час быў поўным узброеных канфліктаў і чалавечых смерцяў, масавых згвалтаванняў.
Дэніс Муквегэ не проста аказваў усім жанчынам дапамогу, ён вёў актыўную кампанію супраць гвалту ў СМІ, з міжнароднай дапамогай пабудаваў там шпіталь. Паводле некаторых звестак, з таго часу ён з разам з калегамі правеў больш за 40 тысяч аперацый для жанчын і дзяўчынак.
За тое, што доктар актыўна даваў інтэрв’ю СМІ, выступаў у ААН, заклікаючы спыніць масавыя згвалтаванні ў ДРК, у яго адрас няспынна паступалі пагрозы. У 2012 годзе на яго дом напалі: у закладнікі трапілі дзве дачкі Дэніса (у яго 5 дзяцей). На яго нападалі яшчэ 5 разоў, яго целаахоўнік аднойчы загінуў.
У 2014 годзе доктар атрымаў прэмію імя Сахарава «за барацьбу ў абарону жанчын».
Дэніс Муквегэ ў Вікіцытатніку | |
Дэніс Муквегэ на Вікісховішчы |