Пасёлак гарадскога тыпу
Дэпутацкі
|
Дэпутацкі (руск.: Депутатский, якуцк.: Депутатскай) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Усць-Янскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Размешчаны за Паўночным палярным колам, у адгор’ях Селеняхскага хрыбта, у даліне ракі Дэпутацкай, на адлегласці ад Якуцка: сухапутным шляхам 2068 км, паветраным 1025 км. Аэрадром. Насельніцтва 3052 чал. (2010).
Узнік у выніку распрацовак радовішчаў волава, з 1958 года рабочы пасёлак.
|