Дэрмагеніз

Дэрмагеніз
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  165538
NCBI  129045

Дэрмагеніз[2] (Dermogenys) — рыба атрада сарганападобных, якая водзіцца ў вадаёмах Інданезіі, Паўднёвай Індыі, Малакскага паўвострава, на Беларусі гадуецца як акварыумная.

Цела падоўжанае, пакрытае цыклоіднай луской. Ніжняя сківіца падоўжаная; яе даўжыня ўкладваецца 4,5-16,3 разы на стандартную даўжыню цела. На абедзвюх сківіцах зубы канічнай формы размешчаны ў 2 шэрагі. Шырыня верхняй сківіцы меншая за яе даўжыню. Смочка на мызачцы падоўжаная; яе канцавіна заходзіць за маленькую насавую рытвінку. Спінны і анальны плаўнікі ссунуты да хваставога плаўніка. Брушныя плаўнікі размешчаны ў задняй частцы цела на бруху. У спінным плаўніку 8-11 мяккіх прамянёў. У высока пасаджаных грудных плаўніках 9-12 мяккіх прамянёў; іх завостраныя канцавіны не даходзяць да асноў брушных плаўнікоў. У брушных плаўніках 6 мяккіх прамянёў. У анальным плаўніку 14-17 мяккіх прамянёў; у самцоў першыя 1-7 прамянёў мадыфікаваныя ў андрападый. Хваставы плаўнік закруглены або ўсечаны. Лопасці выразна не выяўленыя; у верхняй частцы плаўніка 7 асноўных прамянёў, а ў ніжняй — 8 прамянёў. Пазванкоў 38-44, з іх 21-27 тулаўных і 15-20 хваставых.

  1. Integrated Taxonomic Information System — 2004. Праверана 19 верасня 2013.
  2. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.480