Дэфекацыя — выдаленне незасвоеных рэшткаў ежы са стрававальнага тракту; у млекакормячых жывёл і чалавека — апаражненне тоўстых кішак ад калавых мас. Пры дэфекацыі рэфлекторна расслабляюцца сфінктары, якія закрываюць прамую кішку, і кал выкідваецца перыстальтычнымі рухамі тоўстай і прамой кішак. Цэнтр рэфлексу дэфекацыі знаходзіцца ў паяснічнай частцы спіннога мозга. Адвольны ўплыў, што стымулюе ці затрымлівае дэфекацыю, ідзе ад кары галаўнога мозга.