Дэчані
| ||||||||||||||||||||
Дэчані (сербск.: Дечани / Dečani; алб.: Deçani, Deçan) — горад[1] у гістарычнай вобласці Метохія. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны. З 2008 года знаходзіцца пад кантролем часткова прызнанай Рэспублікі Косава.
У некалькіх кіламетрах на захад ад яго размяшчаецца адзін з найбуйнейшых і найбольш вядомых манастыроў Сербскай Праваслаўнай Царквы — Высокія Дэчаны.
Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння Печ—Джакавіца.
Сербская пазіцыя | Албанская пазіцыя |
---|---|
адміністрацыйны цэнтр абшчыны Дэчані Печскай акругі аўтаномнага краю Косава і Мятохія, Сербія | адміністрацыйны цэнтр абшчыны Дэчані Джаковіцкай акругі Рэспублікі Косава |
Паводле перапісу насельніцтва 1981 года ў горадзе пражывала 3280 чалавек: 2739 албанцаў, 326 чарнагорцаў, 109 сербаў, 56 югаславаў, 26 мусульман, 8 цыган, 3 македонцы, харваты і 2 венгры[2].
Паводле перапісу насельніцтва 2011 года ў горадзе пражывала 3803 чалавекі: 1895 мужчын і 1908 жанчын; 3781 албанцаў, 9 «балканскіх егіпцян», 3 серба, 1 басняк, 1 ашкалі, 6 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў і 2 асобы невядомай нацыянальнасці[3].