Дэ́штэ-Лут — пустыня ў цэнтры Іранскага нагор'я, на ўсхозе Ірана.
Даўжыня каля 550 км, шырыня да 200 км. Плошча 80 тыс. км². Пераважныя вышыні 500—600 м. Шэраг пласкадонных бяссцёкавых упадзін (дно на вышыня 200—250 м) і горных перамычак вышынёю 1000—2000 м (да 2992 м). Паверхня ў асноўным гліністая і друзаватая. Трапляюцца саланчакі, такыры. На поўдні і ўсходзе барханныя і градава-ўзгорыстыя пяскі, якія слаба замацаваны саксаулам, джузгунам і салянкамі. Фізічнае выветрыванне ўтварыла шматлікія «стаўбы», «грыбы» і іншыя формы рэльефу. Па ўскраінах зрэдку трапляюцца аазісы з фінікавымі пальмамі.