Ева Зыгмунтаўна Фялінская | |
---|---|
польск.: Ewa Felińska | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 снежня 1793[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 1859[2][1] (65 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Паўліна з Фелінскіх[d] і Зыгмунт Фялінскі |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, падарожнік, пісьменніца |
Жанр | мемуары і раман |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ева з Вендорфаў Фялінская (польск.: Ewa Wendorff; 26 снежня 1793, в. Узнога, Клецкі раён, Мінская вобласць — 20 снежня 1859) — удзельніца польскага нацыянальнага руху на Беларусі, пісьменніца, мемуарыстка.
У сярэдзіне 1830-х гадоў стварыла і ўзначаліла «Жаночае таварыства», філіял тайнай арганізацыі Ш. Канарскага «Садружнасць польскага народа». У 1838 г. зняволена з г. Бярозаў Цюменскай вобласці (1839—1841), Саратаў (1841—1844).
У «Дзённіку…» часоў ссылкі (апублікаваны ў віленскім часопісе «Athenaeum», 1846) апісала свае ўражанні ад прыроды Заходняй Сібіры, паўстанне хантаў і ненцаў пад кіраўніцтвам Ваулі Піетоміна, побыт і фальклор народаў Поўначы і Паволжа. Напісала і надрукавала ў Вільні ў 1852—1853 гг. на польскай мове ўспаміны пра свае «падарожжы» ў Сібір, жыццё ў Бярозаве і Саратаве (перакладзены на англійскую, французскую і дацкую мовы і ўспрыняты сучаснікамі як дакумент эпохі). У аповесцях «Герсылія» (1849), «Пан дэпутат» (1852), «Пляменніца і цётка» (1853), ва «Успамінах аб жыцці» (1856, 1859—1860) і іншых творах паказала жыццё розных слаёў беларускага грамадства, асабліва шляхты. «Успаміны…» з’яўляюцца каштоўным творам па гісторыі нораваў на Беларусі, Валыні і ў Літве канца XVIII — пачатку XIX ст.