«Евангелле паводле Марыі» — апакрыфічны тэкст, напісаны ў II стагоддзі на копцкай мове, знойдзены ў Каіры ў 1850 годзе доктарам Карлам Райнхартам , але ўпершыню апублікаваны толькі ў 1955 годзе.
Гэты тэкст з'яўляецца ў Берлінскім кодэксе (рукапісная кніга Ахміма). Рукапіс змяшчае ўрыўкі трох тэкстаў: уласна «Евангелле паводле Марыі» (Магдаліны), «Апокрыф Іаана» і сафію Ісуса Хрыста («Пістыс Сафія»). У манускрыпце Евангелля паводле Марыі, адзіная версія якога была знойдзена менавіта ў рукапісе Ахміма, адсутнічаюць старонкі з першай па шостую і з 11-й па 14-ю.