Комплексная навука • Усходазнаўства | |
Егіпталогія ‘Улю́м аль-масрыя́т | |
Прадмет вывучэння |
усе аспекты цывілізацыі Старажытнага Егіпта |
Перыяд зараджэння |
пач. XIX стагоддзя (традыцыйная дата — 22 верасня 1822 г.) |
Асноўныя кірункі |
гісторыя, лінгвістыка, археалогія |
Дапаможныя дысцыпліны |
эпіграфіка, палеаграфія, папіралогія, дэматалогія, капталогія |
Цэнтры даследаванняў |
У Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Італіі, Нідэрландах, Аўстрыі, Швейцарыі, Чэхіі, Польшчы і АРЫ |
![]() |
Егіпталогія — навуковая дысцыпліна, якая вывучае мову, культуру і гісторыю Старажытнага Егіпта.
Да канца XVIII стагоддзя веды аб Старажытным Егіпце былі бессістэмнымі і засноўваліся на некрытычным прыняцці звестак са старажытнагрэчаскіх крыніц (Горапалон, Герадот і інш.). Новая хваля цікавасці да Егіпта і яго культуры ўзнялася ў выніку Егіпецкай экспедыцыі Напалеона, падчас якой яго суправаджалі мастак Віва-Дэнон і калекцыянер Дравеці, якія шмат зрабілі для папулярызацыі Старажытнага Егіпта ў Еўропе. Матывы старажытнаегіпецкага мастацтва сталі атрыбутам стылю ампір, а адною з граней эпохі рамантызму стала мода на ўсё егіпецкае (егіптаманія).
Найбольш значным вынікам Егіпецкай экспедыцыі стала адкрыццё Разецкага каменя — двухмоўнага грэка-егіпецкага надпісу, над дэшыфроўкай якой беспаспяхова працавалі семітолагі Сільвестр дэ Сасі, Томас Юнг, Давід Окерблад і іншыя. Ім удалося зразумець, што частка знакаў егіпецкага пісьма адлюстроўвала не словы, а гукі, аднак яны праігнаравалі кансанантны характар егіпецкага пісьма (што выглядае асабліва дзіўным, улічваючы тое, што ўсе яны былі семітолагамі, добра знаёмымі з кансанантнымі пісьменнасцямі).
Пачаткам навуковай егіпталогіі прынята лічыць публікацыю Ж. Ф. Шампальёна 14 верасня 1822 г. «Пісьма да спадара Дасье», у якім упершыню ў еўрапейскай навуковай традыцыі дакладна апісвалася сістэма старажытнаегіпецкага іерагліфічнага пісьма. З адкрыццём Шампальёна пачаўся бурны рост маладой навукі.